Главная » 2011 » Декабрь » 10 » КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА I ПАЎЛА I КАПЛІЦА Ў в. РАЖАНКА
16:12
КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА I ПАЎЛА I КАПЛІЦА Ў в. РАЖАНКА

На паўночнай ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1674 г. з цэглы і бутавага каменю па фунда- цыі графа Паца. У 1827 г. ўзведзены новы храм паводле праекта архітэктара Х.Марконі. Заказчыкам храма выступаў сенатар Кара- леўства Польскага Л.Пац. Адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1861—77 гг. Перабудаваны ў 1924 — 25 гг. Капітальна адрамантаваны і адкрыты ў 1990 г.

Касцёл — адзін з першых твораў архі- тэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю на Беларусі. Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай ап- сідай і крыламі трансепта. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі з вуглавымі фіяламі. Да бакавых сцен ас- ноўнага аб’ёму далучаны 2 прамавугольныя ў плане капліцы. Да паўднёва-заходняга вугла нефа прыбудавана трох’ярусная вежа (васьмярык на 2 чацверыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром, да нефа з паўночнага боку далучана невялікая са- крысція. Вуглы будынка ўмацаваны контр- форсамі і завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі-фіяламі. Вокны высокія, стральчатыя, з узорыстымі вітражамі ў драўляных гатычных пераплётах. У цэнтры галоўнага фасада — круглае акно-ружа, вышэй — арнаментальны пояс і шчыт. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным парталам, па 6а- ках якога стральчатыя нішы са скульптурамі св. Пятра і Паўла (не захаваліся). Аздобу фасада дапаўняюць вузкія плоскія нішы з трохлопасцевымі арачнымі завяршэннямі і ляпны герб. Маляўнічасць будынку надае спалучэнне цёмнага паліхромнага фона бута- вай муроўкі і пабеленых элементаў дэкору: ліштваў, цяг, аркатур, фрызаў.

Унутраная прастора касцёла перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і нервюрамі, крылы трансепта — крыжовы- мі. Апсіда і крылы трансепта раскрываюцца ў прастору нефа арачнымі праёмамі. Над уваходам на трохпралётнай стральчатай аркадзе — хоры з арачнай балюстраднай ага- роджай, на якія і вышэй на вежу вядзе ві- тая лесвіца ў тоўшчы сцяны. У вуглу прэс- бітэрыя амбон. Сцены нефа расчлянёны пілястрамі і размаляваны ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы.

Перад касцёлам стаяла аркадная званіца, з левага боку — плябанія. Кампактная пабудо- ва кампазіцыі будынка, ажурная пластыка фасадаў, гарманічная сувязь з ландшафтам характарызуюць касцёл як яркі помнік рамантычна-гістарычнага кірунку архітэктуры 19 ст.

Просмотров: 710 | Добавил: dark | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0