На
паўночнай ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1674 г. з цэглы і бутавага каменю па
фунда- цыі графа Паца. У 1827 г. ўзведзены новы храм паводле праекта
архітэктара Х.Марконі. Заказчыкам храма выступаў сенатар Кара- леўства
Польскага Л.Пац. Адлюстраваны на малюнку
Н.Орды 1861—77 гг. Перабудаваны ў 1924 — 25 гг. Капітальна адрамантаваны і
адкрыты ў 1990 г.
Касцёл
— адзін з першых твораў архі- тэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю на
Беларусі. Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай ап-
сідай і крыламі трансепта. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі
трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі з вуглавымі фіяламі. Да бакавых сцен
ас- ноўнага аб’ёму далучаны 2 прамавугольныя ў плане капліцы. Да
паўднёва-заходняга вугла нефа прыбудавана трох’ярусная вежа (васьмярык на 2
чацверыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром, да нефа з паўночнага боку
далучана невялікая са- крысція. Вуглы будынка ўмацаваны контр- форсамі і
завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі-фіяламі. Вокны высокія, стральчатыя, з
узорыстымі вітражамі ў драўляных гатычных пераплётах. У цэнтры галоўнага фасада
— круглае акно-ружа, вышэй — арнаментальны пояс і шчыт. Галоўны ўваход
аформлены перспектыўным парталам, па 6а- ках якога стральчатыя нішы са
скульптурамі св. Пятра і Паўла (не захаваліся). Аздобу фасада дапаўняюць вузкія
плоскія нішы з трохлопасцевымі арачнымі завяршэннямі і ляпны герб. Маляўнічасць
будынку надае спалучэнне цёмнага паліхромнага фона бута- вай муроўкі і
пабеленых элементаў дэкору: ліштваў, цяг, аркатур, фрызаў.
Унутраная
прастора касцёла перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і нервюрамі,
крылы трансепта — крыжовы- мі. Апсіда і крылы трансепта раскрываюцца ў прастору
нефа арачнымі праёмамі. Над уваходам на трохпралётнай стральчатай аркадзе —
хоры з арачнай балюстраднай ага- роджай, на якія і вышэй на вежу вядзе ві- тая
лесвіца ў тоўшчы сцяны. У вуглу прэс- бітэрыя амбон. Сцены нефа расчлянёны пілястрамі
і размаляваны ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы.
Перад касцёлам стаяла аркадная
званіца, з левага боку — плябанія. Кампактная пабудо- ва кампазіцыі будынка,
ажурная пластыка фасадаў, гарманічная сувязь з ландшафтам характарызуюць касцёл
як яркі помнік рамантычна-гістарычнага кірунку архітэктуры 19 ст.
|