ПАЦЫ (у 15—16 ст. П а ц а в і ч ы), магнацкі род герба «Газдава» ў BKJI. Паходзіць ад Паца Даўкшавіча, ад імя якога ўтварылася родавае прозвішча. У 15 ст. валодалі маёнткамі ў Лідскім, з 16 ст. — у Брэсцкім і Гродзенскім пав., мяст. Магільна і Астравец, у 17 ст. на- былі Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы і інш. Належалі да найб. уплывовых магнацкіх родаў 17—18 ст. Род П. падзяліўся на некалькі галін, апошні прадстаўнік роду памёр у 1835. Найб. вядомыя: Юрый Пацавіч (?—1505), сын Паца Даўкшавіча. Маршалак гаспадарскі і намеснік ковенскі з 1480, ваявода кіеўскі (каля 1483—92), намеснік навагрудскі з 1492, полацкі ў 1496—1501. Валодаў маёнткамі ў Лідскім і Брэецкім пав. Мікалай Юр’евіч (?—1545 або 1546), сын Юрыя Пацавіча. Лоўчы ВКЛ у 1509—42, падкаморы ВКЛ у 1527—42, ваявода падляшскі з 1543. Меў шматлікія маёнткі, у якіх у 1528 было каля 7500 сял. двароў. Ад яго сы- ноў паходзяць галіны роду. М і к а л а й (каля 1527—85), сын Мікалая Юр’евіча. Сакратар гаспадар- скі, у 1557 ад вял. князя Жыгімонта II Аўгуста атрымаў прызначэнне на пасаду кіеўскага каталіцкага біскупа, але не быў зацверджаны рымскім папам. Кіра- ваў біскупствам да 1582. Прыхільнік уніі з Полынчай. Перайшоў у кальві- нізм, але займаў біскупскае месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай. 3 1583 кашталян смаленскі. Станіслаў (1525—88), сын Мікалая Юр’евіча. Падстолі BKJI з 1552, ваявода віцебскі з 1566, староста суражскі, веліжскі і трабскі. Удзельнічаў у ба- ях з крымскімі татарамі і ў Лівонскай вайне 1558—83, абараняў Віцебск у 1568. Дамінік (?—1579), сын Мікалая Юр’евіча. Падкаморы брэсцкі з 1568, кашталян смаленскі з 1571. Меў маёнткі ў Брэсцкім пав. (каля 1900 сял. двароў). Удзельнічаў у заключэнні Люблінскай уніі 1569. Кальвініст. Ад яго паходзіць брэсцкая галіна роду. Я н (1550—1610), сын Дамініка. Чашнік ВКЛ з 1581, цівун віленскі з 1589, ваявода мінскі з 1600, староста камянецкі. На сейме 1587 прапаноўваў выбраць на пасад Рэчы Паспалітай цара Фёдара Іванавіча. Кальвініст, з 1600 католік. Зводны брат па матчынай лініі Канстанцін Уладзіслаў (?—1686), сын Аляксандра, унук Яна. Харунжы надворны ВКЛ з 1658, староста васількаўскі. Служыў у войску, з 1657 камандаваў казацкай (легкаконнай шляхецкай) харугвай, палкоўнік войска ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспа- літай 1654—67 удзельнічаў у аблозе Вільні (1660), бітвах на р. Бася (1660), пад Кушлікамі (1661) і йікловам (1664), а таксама ў вайне 1673 супраць Турцыі. Прыхільнік прафранцузскай партыі Крьшггофа Зыгмунта П. і праекга выба- раў караля пры жыцці яго папярэдніка. Атрымаў у спадчыну маёнткі кн. Галоўчынскіх, валодаў Княжыцамі, Сенькавам і Рафалавам у Аршанскім пав., Чартарыйскам на Валыні, Беразіном, Даневам, Домжарыцамі, Шытавам, Усачамі, Вілейкамі, Ветрынам. К р ы ш т оф Канстанцін (?—1725), сын Мікалая Андрэя, унук Канстанціна Уладзіслава. Пісар вялікі ВКЛ з 1710, кашталян полацкі з 1724, староста ковенскі, пінскі і дудскі. Антоні Міхал (?— лют. 1774), сын Крыштофа Канстанціна. Пісар вя- лікі.ВКЛ 3/1750, пасол на сеймы з 1740. Служыў у войску ВКЛ, палкоўнік, рэгіментар (камандзір) дывізіі з 1760. Прыхільнік вял. гетмана ВКЛ М.К.Радзівіла, у 1763 перайшоў на бок групоўкі кн. Чартарыйскіх, прыхільнік кандыдатуры Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які і быў выбраны каралём у 1764; у 1767 зноў перайшоў у лагер Радзівілаў. Валодаў мяст. Езна (Трокскі пав.), дзе збудаваў шыкоўны палац, маёнткамі Галоўчын, Княжыцы, Рафалаў у Аршанскім пав., Канюхі ў Ваўкавыскім пав. Міхал (30.9.1754—29.1.1800), сын Антонія Міхала. Ген.-м. войска ВКЛ, староста ковенскі і барцянскі. Людвік Міхал (19.5.1780— 31.8.1835), сын Міхала. У 1797 атрымаў у спадчыну ад сваяка Юзафа П. маёнткі Ражанка і Гарадзішча на Беларусі, Даўспуды, Рачкі і Мазуркі на Беласточчы- не, палацы ў Вільні і Гродне, 4 млн. злотых. У 1808 уступіў у войска Вар- шаўскага княства, служыў камандзірам эскадрона гв. лёгкай конніцы Надвіслінскага легіёна напалеонаўскай арміі; ваяваў у Іспаніі, удзельнічаў у бітве пры Ваграме (1809). 3 1812 ген. брыгады, удзельнік баёў пад Віцебскам, Смаленскам, Мажайскам і Малаяраслаўцам, кампаній 1813 у Германіі і 1814 у Францыі. 3 1814 ген. дывізіі, атрымаў тытул графа Французскай імперыі, з 1825 се- натар-кашталян Польскага каралеўства. У час паўстання 1830—31 камандаваў корпусам, часовы галоўнакамандуючы (1830), сенатар-ваявода (1831), чл. Адм. рады ў Варшаве. Пасля паражэння паўстання ў эміграцыі, быў прыхільнікам кн. А.Чартарыйскага. М і к а л а й (?—1595), сын Дамініка. Падкаморы брэсцкі з 1579, меў маёнткі ў Брэсцкім пав., заснавальнік яшчэ адной галіны роду. С т а ф а н (1587—17.11.1640), сын Мікалая. Вучыўся ў Італіі, каралеўскі сакратар з 1611, пісар вялікі ВКЛ у 1615—30, рэферэндары свецкі ВКЛ у 1626—30, падскарбі надворны ВКЛ у1630, падскарбі вялікі ВКЛ з 1630, падканцлер BKJI з 1635, староста брэсцкі, прэнскі, вількавішскі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Крыштоф Зыгмунт (1621—1684), сын Стафана. Вучыўся ўКракаве, Падуі, Лейдэне. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях. Харунжы вялікі ВКЛ з 1646, падканцлер ВКЛ з 1656, канцлер з 1658, староста ковенскі, пінскі, астрынскі, адміністратар Гродзенскай і Лідскай эканомій. У 1651 на чале ўласнай гусар- скай харугвы ўдзельнічаў у вайне супраць казакоў на Украіне. У паліт. барацьбе супраць роду Радзівілаў узнжчальваў групоўку П. Прыхільнік міру з Расіяй і закяючэння з ёю саюза супрадь Турцыі, інспіраваў заключэнне Андросаўскага перамір’я 1667 і потым саюзу з Расіяй. Прытрымліваўся французскую арыентацыі і праекга выбрання карап пры жыцці папярэдніка, але ў 1667 прайшоў да прааўстрыйскай групоўй. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Вішнявецкага (1669), выступіушы супраць абрання Яна III Сабескят (1674). Да сярэдзіны 1680-х г. факгычна кіравала ВКЛ. У кднцм жыцця страціў паліт. ўплыў. Мікалай Стафан (1623—1684), брат Крыпггофа Зыгмушя. Ваявода трокскі з 1651, кашталян віленскі з 1670, біскуп віненскі з 1671, староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. 3 1660 разам з братам належаў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага паліт. па- радку хугка адышоў ад яе. У BKJI дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай. Самуэль (1590—8.1.1627), сын Мікалая. Ротмістр, потым палкоўнік, рэгіментар, харунжы вялікі BKJI з 1623. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 і Расіяй 1609—18. Атрымаў у пажыццёвае карыстанне 9 вёсак у Бабруйскім старостве, у т.л. Па- рычы, ва ўласнасць — Любонічы каля Бабруйска і Гарошкаў у Рэчыцкім пав. П а в е л (1530—95), сын Мікалая Юр’евіча. Капггалян віцебскі з 1566, ваявода мсціслаўскі з 1578, капггалян віленскі з 1593, староста вількамірскі, мсціслаўскі, дзісенскі, радамскі. Меў вял. маёнткі Дзісна, Казьяны і інш. ў Браслаўскім і Астравец у Ашмянскім пав. П ё т р (1570—19.7.1642), сын Паўла. Харунжы надворны BKJI з 1613, падскарбі надворны BKJI з 1635, ваявода трокскі з 1640, староста мсціслаўскі, радамскі і даўгелішскі. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29, Расіяй 1609—18, Турцыяй 1621. Пасол на сеймы. Валодаў мяст. Відзы ў Ашмянскім пав. Міхал Казімір (1624— 4.4.1682), сын Пятра. Чашнік BKJ1 у 1659, абозны вялікі BKJI з 1659, гене- ральны рэгіментар (камандуючы) вой- скам ВЮІ у 1659 і 1663, ваявода смаленскі і гетман польны ВКЛ з 1663, кашталян віленскі і гетман вялікі BKJI з 1667, ваявода віленскі з 1669, староста дынабургскі, геранёнскі, усвяцкі, мерацкі, адміністратар Магілёўскай эканоміі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у 1660 у баях супраць войска кн. І.Хаванскага, 7.1660 штурмам узяў Вільню, у снеж. 1660 атрымаў перамогу пад Шкловам. Належаў да прыхільнікаў караля Яна II Казіміра, падтрымліваў праекг выбараў новага караля пры жыцці папярэдняга. Чл. дэлегацыі Рэчы Паспалітай пры падпісанні Андросаўскага перамір’я 1667. Разам з канцлерам Крыпггофам Зыгмунтам П. узначальваў групоўку П., праціўнікаў Радзівілаў,. арыентаваўся на Аўстрыю. Удзельнічаў у ваен. кампаніях супраць Турцыі. Геранім Дамінік (?—1662), брат Міхала Казіміра. Меў маёнткі ў Ашмянскім пав. і на Жамойці. У 1661 узяты ў падон і вывезены ў Расію, па- мёр у дарозе пры вяртанні на радзіму. Казімір Міхал (?—1719), сын Гераніма Дамініка. Пісар вялікі BKJIу 1683—1710, маршалак надворны BKJI у 1708—09. 5 гадоў быў на Мальце і ўдзельнічаў у бітвах з туркамі, з 1678 рыцар Мальтыйскага ордэна, пасля вяртання ўзначаліў камандорствы ордэна ў Познані (1685) і Сталовічах (1688). Пасол на сеймы, з 1696 прыхільнік Сапегаў, крытыкаваў палітыку Аўгуста II на сейме 1701—1702 (сарваў яго). У час Паўночнай вайны 1700—1721 у 1706—1709 прыхільнік караля Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду маршалка. Пасля вяртання на трон Аўгуста II адышоў ад паліт. дзейнасці. Юзаф (? — кастр. 1764), еын Яна Казіміра. Кашталян жамойцкі з 1748, староста хвейданскі, зёлаўскі і шырвінцкі. М і х а л Я н (1730 — кастр. 1787), сын Юзафа. Набліжаны да К.С.Радзіві- ла, ^ ген-м. войска BKJI (1764), ген.- лейт. (1766 або 1767). Удзельнік Радам- скай канфедэрацыі 1767. Восенню 1768 арганізаваў у Навагрудку Генеральную канфедэрацыю BKJI як частку Барскай канфедэрацыі, 31.10.1769 абраны маршалкам літрўскім Барскай канфедэра- цыі, удзельнічаў у баях канфедэратаў з рас. і каралеўскімі войскамі. Пасля па- ражэння канфедэрацыі жыў за мяжой (Славакія, Сілезія), памёр у Страсбургу. П ё т р (?—1756), сын Яна Казіміра. Староста вілейскі і пінскі. Юзаф (1736—13.3.1797), сын Пятра. Служыў у войску ВКЛ, ген.-м. (1757), ген.-ад’ютант вял. булавы вой-ска BKJI, староста вілейскі, пасол на сеймы. Актам паўстання 24.4.1794 у Вільні прызначаны чл.Найвышэйшай літоўскай рады і ўведзены ў склад вай- сковай дэпутацыі. У ліп. 1794 выехаў на лячэнне ў Галіцыю. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795 вярнуўся ў родавы маёнтак Ражанку ў Лідскім пав., за- пісаў у тастаменце ўсе свае багатыя ма- ёнткі далёкаму сваяку Людвіку Міхалу...
|